wd wp Пошук:

Шчаўе кіслае

Шчаўе кіслае, Шчаўе звычайнае[3] (Rumex acetosa) — шматгадовая травяністая расліна, што расце ў вялікай колькасці на большай частцы Еўропы на лугах і культывуецца як гародніна.

Назва

Шчаўе звычайнае, кісляніца, шчавей, шчаўнік[4][5][6], шчавель, шчаўе[7], шчавель праўдзівы[8], кісліца[4].

Апісанне

Шчаўе кіслае — стройная расліна, каля 60 см вышынёй з сакавітым сцяблом і лісцем. Кветкі чырванавата-зялёныя, цвіценне ў чэрвені — ліпені. Лісце падоўжанае. Ніжняе ад 7 да 15 см даўжынёй з вельмі доўгім хвосцікам. Верхняе лісце сядзячае, часта набывае малінавы колер(руск.) бел..

Суквецці шчаўя кіслага з кветкамі, якія распускаюцца

Кветкі, павялічваючыся ў памерах, набываюць пурпурны колер. Тычынкавыя і песцікавыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах (двухдомныя). Карані шматгадовыя, моцна паглыбляюцца ў глебу.

Значэнне

Лісцем шчаўя кіслага харчуюцца вусені некалькіх відаў матылькоў, у прыватнасці Timandra griseata.

Шчаўе кіслае здаўна культывуецца, хоць папулярнасць гэтай культуры моцна паменшылася з цягам часу. Лісце шчаўя выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі салатаў, супоў і соусаў. Гэта расліна змяшчае шчаўевую кіслату, якая надае ёй характэрны смак. Пры ужыванні шчаўя ў вялікай колькасці (асабліва варанага, напрыклад, у супах) крышталі шчаўевай кіслаты могуць адкладацца ў нырках або мачавым пузыры (так званыя камяні). Шчаўе таксама ўжываюць як слабільны сродак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  7. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

Література

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Шчаўе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Гародніна
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай