Шчасце быць жанчынай (італ.: Fortuna di essere donna) — італьянскі чорна-белы камедыйны[en] мастацкі фільм 1956 года рэжысёра Алесандра Блазетці[it][5], з Сафі Ларэн у галоўнай ролі. Прэм’ера адбылася 31 сакавіка 1956 года.
Антаньета (Сафі Ларэн) выпадкова была сфатаграфаваная Карада (Марчэла Мастраяні) ў пікантнай паставе і яе фота з’яўляецца на вокладцы часопіса. Абражаны жаніх Антаньеты, адвакат Федэрыка, спрабуе вытрасці кампенсацыю за маральную шкоду, але Антаньета хоча стаць мадэллю, а Карада знаёмы з уплывовымі людзьмі, у прыватнасці з графам Грэгарыё Сэнэтці, які мог бы паспрыяць гэтаму. Яна таксама мае намер уступіць у шлюб з графам Сэнэтці, але адкрывае, што ён жанаты і яго маёмасць належыць жонцы. І тады яна заўважае таго, хто кахае яе …
Акцёр | Роля |
---|---|
Сафі Ларэн | Антаньета Фалары Антаньета Фалары |
Шарль Буае[en] | граф Грэгарыё Сэнэтці граф Грэгарыё Сэнэтці |
Марчэла Мастраяні | Карарада Бэтці Карарада Бэтці |
Эліза Чэгані | Элена Сэнэтці Элена Сэнэтці |
Ціціна Дэ Філіпа[it] | маці Антаніеты маці Антаніеты |
Ніно Безоцы[it] | Паоло Маньяна Паоло Маньяна |
Мема Каратэнута[it] | Густава Іпалітці Густава Іпалітці |
Гусціно Дурана[it] | адвакат Федэрыка Фрота адвакат Федэрыка Фрота |
Маргэрыта Баньі[it] | Мірэла Фантанізі Мірэла Фантанізі |
Анна Карэна[it] | бразільская мільярдэрка бразільская мільярдэрка |
Ніно Даль Фабро[it] | журналіст журналіст |