wd wp Пошук:

Шчасце быць жанчынай

Шчасце быць жанчынай (італ.: Fortuna di essere donna) — італьянскі чорна-белы камедыйны[en] мастацкі фільм 1956 года рэжысёра Алесандра Блазетці[it][5], з Сафі Ларэн у галоўнай ролі. Прэм’ера адбылася 31 сакавіка 1956 года.

Сінопсіс

Антаньета (Сафі Ларэн) выпадкова была сфатаграфаваная Карада (Марчэла Мастраяні) ў пікантнай паставе і яе фота з’яўляецца на вокладцы часопіса. Абражаны жаніх Антаньеты, адвакат Федэрыка, спрабуе вытрасці кампенсацыю за маральную шкоду, але Антаньета хоча стаць мадэллю, а Карада знаёмы з уплывовымі людзьмі, у прыватнасці з графам Грэгарыё Сэнэтці, які мог бы паспрыяць гэтаму. Яна таксама мае намер уступіць у шлюб з графам Сэнэтці, але адкрывае, што ён жанаты і яго маёмасць належыць жонцы. І тады яна заўважае таго, хто кахае яе …

У ролях

Акцёр Роля
Сафі Ларэн Антаньета Фалары Антаньета Фалары
Шарль Буае[en] граф Грэгарыё Сэнэтці граф Грэгарыё Сэнэтці
Марчэла Мастраяні Карарада Бэтці Карарада Бэтці
Эліза Чэгані Элена Сэнэтці Элена Сэнэтці
Ціціна Дэ Філіпа[it] маці Антаніеты маці Антаніеты
Ніно Безоцы[it] Паоло Маньяна Паоло Маньяна
Мема Каратэнута[it] Густава Іпалітці Густава Іпалітці
Гусціно Дурана[it] адвакат Федэрыка Фрота адвакат Федэрыка Фрота
Маргэрыта Баньі[it] Мірэла Фантанізі Мірэла Фантанізі
Анна Карэна[it] бразільская мільярдэрка бразільская мільярдэрка
Ніно Даль Фабро[it] журналіст журналіст

Зноскі

  1. http://www.nytimes.com/reviews/movies Праверана 19 красавіка 2016.
  2. 1 2 http://www.imdb.com/title/tt0049226/ Праверана 19 красавіка 2016.
  3. 1 2 3 http://www.filmaffinity.com/en/film480521.html Праверана 19 красавіка 2016.
  4. 1 2 3 4 ČSFD — 2001.
  5. NY Times: Lucky to Be a Woman. NY Times.com. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2012. Праверана 14 снежня 2020. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Чорна-белыя фільмы
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы 1956 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы на італьянскай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі са спасылкамі на неіснуючыя парталы
Катэгорыя·Кінакамедыі Італіі
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)