wd wp Пошук:

Шчамяліца мякенькая

Шчамяліца мякенькая[3], медуніца мякенькая (Pulmonaria mollis) — кветкавая расліна роду Медуніца (Pulmonaria) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным, у верхняй частцы ліпкім ад залозістых валаскоў сцяблом вышынёй 20—40 см і кароткім тоўстым карэнішчам з пучком шнурападобных прыдатачных каранёў. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Прыкаранёвае лісце буйное, эліптычнае, мяккаапушанае, рэзка звужана ў крылаты чаранок; сцябловае — сядзячае, прадаўгаватае, у шмат разоў вузейшае і карацейшае за прыкаранёвае. Кветкі буйныя з фіялетава-сінім або блакітным вяночкам, з пяццю пялёсткамі, сабраны ў густыя завіткі. Плод — яйкападобны, амаль голы арэшак.

Пашырэнне

Лесастэпавы сярэднееўрапейскі і сібірскі від. У Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах еўрапейскага эксклава. Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы на ўзгорках, лясныя паляны, горныя хмызнякі, берагі рэк і ручаёў. Расце невялікімі групамі або адзінкавымі экземплярамі.

Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[4].

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў красавікумаі, пладаносіць у маі—чэрвені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[4].

Выкарыстанне

Дэкаратыўная, лекавая і меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 1 2 Медуница мягкая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Бурачнікавыя (падсямейства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак