У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Медуніца (значэнні). Медуніца, Шчамяліца[4][5] (Pulmonária) — род невысокіх кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae), якое ў сістэме класіфікацыі APG II ўваходзіць у групу эвастэрыды I, але не ўключана ў якія-небудзь парадкі. Род ўключае 14—16 еўразійскіх відаў.
Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло прамое, звычайна апушанае. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем, завостранай верхавінкай і клінападобнай асновай. Кветкі ў завітках. Тычынак 5. Плод — арэшак.
У большасці відаў медуніцы (як і ў некаторых іншых бурачнікавых) назіраецца нячастая сярод кветкавых раслін з’ява змены афарбоўкі вяночка ў працэсе цвіцення: ружовыя ў пачатку, да канца цвіцення вяночкі робяцца сінімі.
Спіс відаў роду Медуніца з указаннем сінонімаў[6][7]
[syn. Pulmonaria alpestris Lamotte (1880)]
[syn. Pulmonaria australis (J.Murr) W.Sauer (1975)]
= Pulmonaria longifolia (T.Bastard) Boreau (1857)
= Pulmonaria longifolia (T.Bastard) Boreau (1857)
= Pulmonaria angustifolia L. (1753)
= Mertensia ciliata (Torr.) G.Don (1837—1838)
[syn. Pulmonaria angustifolia var. longifolia T.Bastard]
= Mertensia maritima (L.) Gray (1821)
= Mertensia sibirica (L.) G.Don (1837—1838)
Медуніца — асабліва медуніца лекавая (Pulmonaria officinalis) — са старажытных часоў выкарыстоўвалася ў якасці лекавай расліны. Некаторыя віды культывуюцца як садовыя расліны, выведзена мноства дэкаратыўных сартоў, у тым ліку медуніца вузкалістая (Pulmonaria angustifolia).