wd wp Пошук:

Шпоракветнік

Шпоракве́тнік[4] (Plectranthus) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Батанічнае апісанне

Plectranthus mahonii (Baker) N.E.Br. ex Hook.f.. Батанічная ілюстрацыя з кнігі У. Кёртыса «Curtis’s Botanical Magazine», 1787

Шматгадовыя і аднагадовыя вечназялёныя травяністы расліны, кусты і паўкусты вышынёй да 1,5 м. Сцяблы чатырохгранныя. Лісце простае, суцэльнае, без прылісткаў, голае або апушанае, супраціўнае, на чаранках. Кветкі з пяццю пялёсткамі, у шматкветных суквеццях. Плод распадаецца на 4 арэшкі.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліны роду распаўсюджаны пераважна ў трапічных і субтрапічных абласцях Азіі, Аўстраліі і Афрыкі.

Гаспадарчае значэнне

Выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных, лекавых, вострапрыпраўных, агароднінных раслін.

Віды

Род налічвае каля 250[4] відаў, паводле сайта The Plant List — 325 відаў.

Некаторыя віды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Звесткі пра род Plectranthus у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Базілікавыя