wd wp Пошук:

Шлёмнік

Шлёмнік, Шлемнік[4][5] (Scutellaria) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Пашыраны ўсюды.

Апісанне

Шлёмнік звычайны (Scutellaria galericulata). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя травяністыя расліны, паўкусты і кусцікі вышынёй ад 3 да 100 см. Лісце рознай формы — ад суцэльных да перыстарассечаных. Кветкі (па 2) у аднабокіх кальчаках, размешчаных у пазухах прыкветнага лісця, часта збліжаныя ў густое гронкападоныя або коласападобнае суквецце. Плод — чатырохарэшак.

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Карані шлёмніка байкальскага выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Віды

Род налічвае каля 300[5] відаў, па інфармацыі сайта The Plant List — 468[6] відаў. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: шлёмнік звычайны (Scutellaria galericulata) і шлёмнік кап’ялісты (Scutellaria hastifolia). Трапляюцца на берагах рэк, азёр, нізінных балот, у хмызняках. Культывуюццца шлёмнік байкальскі (Scutellaria baicalensis) і шлёмнік высокі (Scutellaria altissima).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 5 6 Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  6. Scutellaria(англ.)  // The Plant List

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Шлёмнік
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных