wd wp Пошук:

Шапечынскі сельсавет

Шапе́чынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Шапечына.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Асінаўскі сельсавет у складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Асінаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лёзненскага раёна, з 12 лютага 1935 года — Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старабабыльскага сельсавета[1]. 12 мая 1959 года ў склад Бабінавіцкага сельсавета Лёзненскага раёна перададзены 6 населеных пунктаў (Асіпова, Вялікія Калінавічы, Кучыншчына, Малыя Калінавічы, Рудакі і Шніткі)[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 4 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Астапенскага сельсавета Сенненскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Зарэчча, Кавалі, Лучоса і Пушчаёва)[3]. У 1963 годзе ў склад Багушэўскага сельсавета Сенненскага раёна перададзена вёска Шчытоўка[4]. 24 студзеня 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шапечына, сельсавет перайменаваны ў Шапечынскі[5]. 16 лютага 1987 года ў склад сельсавета з Акцябрскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў: пасёлак пры чыгуначнай станцыі Дыманова, вёскі Дыманова, Зазыбы 1, Макарава, Мяклава, Навікі, Ражнова і Старынцы[6]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замастоцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Вялікая Чэрніца, Гаравыя, Замасточча, Лядзенкі, Лядзішча, Ляхі, Саўчанкі, Скрыдлева, Слабада, Стрыганцы, Уладзіміраўка, Чарнецкі Мох і Шылкі)[7].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2511 чалавек[8], з іх 88,4 % — беларусы, 9,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  4. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня і 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Высачанскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Багушэўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лёзненскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шапечынскі сельсавет