wd wp Пошук:

Шальнік ланцэтны

Шальнік ланцэтны (Alisma lanceolatum) — від аднадольных раслін роду Шальнік (Alisma) сямейства Шальнікавыя (Alismataceae). Упершыню апісаны брытанскім батанікам Уільямам Уізерынгам(руск.) бел. у 1796 годзе[3][4].

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Сустракаецца ад Макаранезіі, паўночна-заходняй Афрыкі, Еўропы да Кітая[5]; па дадзеных «Flora of China» арэал даходзіць да Аўстраліі[6].

Расце на азёрах, рэках і па іх берагах, на балотах, сырых або забалочаных лугах[7].

Батанічнае апісанне

Гелафіт[5].

Шматгадовая травяністая водная ўкараняльная расліна[7].

Надводнае лісце ланцэтнае, падводнае - лінейнае; размешчана чаргова ў прыкаранёвай разетцы[7].

Суквецце мяцёлкавае, нясе трохпялёсткавыя кветкі памерам да 2 см белага альбо ружовага колеру, з белымі, жоўтымі, зялёнымі або чырвонымі плямамі на пялёстках[7].

Плод — шматарэшак бурага або зялёнага колеру[7].

Атрутнае: маладыя расліны небяспечныя для жывёлы[7].

Прыродаахоўная сітуацыя

Шальнік ланцэтны занесены ў Чырвоныя кнігі Латвіі, Літвы, Эстоніі, а таксама ў Чырвоныя кнігі шэрагу рэгіёнаў Расіі: Ленінградскай, Уладзімірскай, Іванаўскай, Калужскай, Кастрамской, Мурманскай, Наўгародскай, Пскоўскай абласцей, рэспублік Марый Эл, Татарстан і Удмуртыя[7].

Сінонімы

Сінанімічныя назвы[3]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 Alisma lanceolatum With. — The Plant List
  4. Tropicos | Name — !Alisma lanceolatum With
  5. 1 2 World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew
  6. Alisma lanceolatum in Flora of China @ efloras.org
  7. 1 2 3 4 5 6 7 Шальнік ланцэтны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Водныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Шальнік
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Флора Аўстраліі