wd wp Пошук:

Аляксандр Луі Сімон Лежэн

Аляксандр Луі Сімон Лежэн (фр.: Alexandre-Louis-Simon Lejeune: 23 снежня 1779, Верв’е — 28 снежня 1858) — бельгійскі батанік, вядомы дзякуючы працам па флоры Бельгіі.

Біяграфія

Сын дырэктара гарадской бальніцы. Вывучаў фармакалогію ў Льежы, працаваў у аптэцы, затым ў 1801 годзе працягнуў медыцынскую адукацыю ў Парыжы, аднак неўзабаве быў прызваны ў французскую армію. У перыяд армейскай службы збіраў гербарыі ў Галандыі, Гановеры, паўночнай Францыі. Дэмабілізаваўшыся ў 1804 годзе, на працягу трох гадоў займаўся медыцынай у Энсівале (цяпер прыгарад Льежа), затым вярнуўся ў Верв’е. У 1806 годзе на замову прэфектуры дэпартамента Урт склаў батанічны атлас рэгіёну, у далейшым займаўся даследаваннямі мясцовай флоры, у тым ліку разам са сваім вучнем Рышарам Куртуа.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Alexandre Louis Simon Lejeune // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. May T. W. Naming names: the first women taxonomists in mycology. // Studies in MycologyElsevier BV, 2017. — Vol. 89. — P. 63–84. — ISSN 0166-0616; 1872-9797doi:10.1016/J.SIMYCO.2017.12.001
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Льеж
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Батанікі Бельгіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Льеж
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1779 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1858 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Батанікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 28 снежня
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны