wd wp Пошук:

Шакснінскі раён

Шаксні́нскі раён (руск.: Шекснинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Шаксна.

Геаграфія

Шакснінскі раён мяжуе з Кірылаўскім, Валагодскім і Чарапавецкім раёнамі, а таксама з Яраслаўскай вобласцю на поўдні. Плошча раёна складае 2528,07 км².

Гісторыя

Рака Шаксна заўсёды была адным з асноўных водных шляхоў, якія злучалі цэнтральную частку Расію з Анежскім возерам і з Паўночнай Дзвіной. Мястэчка Шаксна, якое ранней было вядома пад назвай Нікольскае, вядомае з 1590 года. Шакснінскі раён быў утвораны 12 студзеня 1965 года.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 33 415 чалавек. Пры гэтым у гарадскіх умовах размяшчаліся каля 60 % насельніцтва.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 26 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Валагодскай вобласці