wd wp Пошук:

Чэчэльнык

Чэчэльнык[1] (укр.: Чечельник) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкай вобласці Украіны. Раённы цэнтр. Размешчаны за 160 км на паўднёвы ўсход ад Вінніцы недалёка ад адміністрацыйнай мяжы з Адэскай вобласцю на паўднёвым усходзе Падолля. Паселішча мае статус мястэчка з 1635 г. У 1795-1812 гг. мястэчка называлася Альгопаль і было цэнтрам павета. Харчовая прамысловасць, у прыватнасці сахараварня (заснавана ў 1875 г.), спіртавы, камбікормавы і цагляны заводы, прамкамбінат і інш.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Вінніцкай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты Чэчэльныцкага раёна