Чэчэльныцкі раён[1] (укр.: Чечельницький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вінніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Чэчэльнык[1] (укр.: Чечельник).
Утвораны 20 снежня 1966 года. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 21852 чалавекі, плошча — 760 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 15 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 21 сяло.