wd wp Пошук:

Чэцверць

Чэ́цверцьвозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне Мядзелкі, каля вёскі Падаляны.

Плошча паверхні 0,46 км². Даўжыня 0,95 км, найбольшая шырыня 0,8 км, найбольшая глыбіня 7,7 м, сярэдняя — 2,6 м. Плошча вадазбору 8,24 км². Аб’ём вады 1,19 млн. м³.

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы вышынёй 10—16 м, стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі стромкія. Паўвостравам возера падзелена на заходні (мелкаводны) і ўсходні (больш глыбокі) плёсы. Дно пясчанае да глыбіні 1—2 м. На большых глыбінях гумусаваная гліна.

Возера эўтрофнае, сцёкавае. Упадаюць некалькі ручаёў і выцякае ручай у возера Світа.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Пастаўская група азёр
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96