wd wp Пошук:

Чэраскі сельсавет

Чэ́раскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Чэрасы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 12 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Глінаўскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Астравы, Вялікая Кавалеўшчына, Дзянісова, Дульскія, Казлы, Кручкі, Кушняры, Маляўкі, Мнюхі, Папкоў Луг, Пацеенкі і Сухавержжа)[1]. 27 сакавіка 1959 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Якубаўшчынскага сельсавета[2].

24 жніўня 1992 года цэнтр Якубаўшчынскага сельсавета перанесены ў вёску Чэрасы, сельсавет перайменаваны ў Чэраскі. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Мёрскага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 37 населеных пунктаў: Амбросенкі, Басяныя, Варанькі, Вільнова, Вялікая Глінаўка, Вялікая Кавалеўшчына, Гараўцы, Грэцкія, Дзянісова, Дульскія, Застарынцы, Захарні, Казлы, Кручкі, Кучняры, Ліпаўка, Літоўчыкі, Малая Глінаўка, Малая Кавалеўшчына, Маляўкі, Масеўцы, Мацюкі, Мнюхі, Новае Сяло, Новыя Крукі, Палякі, Пацеенкі, Пціцкія, Сілава, Слаўшчызна, Старыя Крукі, Сухавержжа, Сушкі, Татары, Франопаль, Чарасы і Якубаўшчына.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мёрскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1992 годзе