Кучняры́[1] (трансліт.: Kučniary, руск.: Кучнеры) — хутар у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мёрскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Чарасы, пазней у складзе гміны Мёры Дзісенскaга (з 1926 года Браслаўскaга) павета Віленскага ваяводства[2].
Да 12 чэрвеня 1958 года Кучняры ўваходзілі ў склад Глінаўскага сельсавета[3], да 27 сакавіка 1959 года — у склад Чэраскага сельсавета, да 24 жніўня 1992 года — у склад Якубаўшчынскага сельсавета, да 8 красавіка 2004 года — у склад Чэраскага сельсавета[4].