Ма́сеўцы[1] (трансліт.: Masieŭcy, руск.: Масевцы) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мёрскага сельсавета.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Чарасы Дзісенскaга (з 1926 года Браслаўскaга) павета Віленскага ваяводства[2].
З 1939 года ў БССР. У 1941—1944 гадах акупавана нацыстамі. У брацкай магіле пахаваны 51 савецкі воін і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1956 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Да 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Чэраскага сельсавета[3].