Стары́я Крукі́[1] (трансліт.: Staryja Kruki, руск.: Старые Крюки) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мёрскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Чарасы, пазней у складзе гміны Мёры Дзісенскaга (з 1926 года Браслаўскaга) павета Віленскага ваяводства[2].
У 1974—1992 гадах цэнтр Якубаўшчынскага сельсавета[3]. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Чэраскага сельсавета[4].