Чэмпіянат свету 2004 (англ.: World Snooker Championship 2004, таксама вядомы як Embassy World Snooker Championship 2004 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 17 красавіка па 3 мая 2004 года на арэне тэатру Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 70-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Embassy у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £1,378,920, з якіх £250,000 атрымаў пераможца.