wd wp Пошук:

Чэзарэ да Сеста

«Святое Сямейства са святой Кацярынай». 1515-20. Эрмітаж

Чэзарэ да Сеста (італ.: Cesare da Sesto; 1477, Сеста-Календэ — 1523, Мілан) — італьянскі мастак, вучань Леанарда да Вінчы.

Вялікі ўплыў на яго творчасць — як і на Бернардзіна Луіні, і Марка д’Аджона(руск.) бел. — аказаў Леанарда, што выразна праглядаецца ў Мадонне з дзіцем. Пазней, у Паўднёвай Італіі, ён стварыў складаны і вычварны стыль, у якім злучыліся класіцызм і найбольш характэрныя элементы ранняга маньерызму.

Як і Леанарда, Чэзарэ не меў прозвішча ў сучасным сэнсе; «да Сеста» — мянушка па горадзе Сеста-Календэ ў цяперашняй правінцыі Варэзэ, з якога ён быў родам.

Магчыма, што ён быў вучнем або чаляднікам у Бальдасарэ Перуцы ў Рыме ў 1505 годзе. Яго аўтарству адносяць тымпаны ў Сант-Анофрыа-аль-Джанікола(руск.) бел. і некаторыя роспісы ў ваколіцах Рыма.

Імя Чезаре да Сеста ўпершыню сустракаецца ў 1508 годзе, калі ён зрабіў роспісы ў Ватыканскім палацы (не захаваліся) па замове папы Юлія II. У 1513 годзе ён працаваў на Сіцыліі, у 1515 годзе — у Неапалі. У 1515 годзе ён завяршыў манументальны поліптых для манастыра Найсвяцейшай Тройцы ў Кава-дэ’-Тырэні.

У 1516 у ён вярнуўся ў Мілан, дзе стварыў знакамітую карціну «Саламея» (італ.: Salomè), набытую імператарам Рудольфам II (зараз яна знаходзіцца ў Музеі гісторыі мастацтваў у Вене).

У 1517 годзе ў Месіна Чэзарэ стварыў адну з найбольш знакамітых сваіх прац — «Пакланенне вешчуноў(італ.) бел.», — пасля чаго ў 1520 годзе зноў вярнуўся ў Мілан, дзе стварыў іншы свой шэдэўр — так званы «поліптых Святога Роха» (для сабора Св. Роха, зараз у Кастэла Сфарцэска).

Зноскі

  1. Art UK — 2003. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Cesare da Sesto
  3. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Варэзэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1477 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мілане
Катэгорыя·Памерлі ў 1523 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі 27 ліпеня