wd wp Пошук:

Бальдасарэ Перуцы

Бальдасарэ Перуцы (італ.: Baldassare Tommaso Peruzzi; 15 студзеня 1481, Сіена — 6 студзеня 1536, Рым) — італьянскі архітэктар і жывапісец эпохі позняга Рэнесансу.

Біяграфія

Перуцы. Музы танчаць з Апалонам. Фларэнцыя

Працаваў разам з Даната Брамантэ і Рафаэлем на віле Фарнезіна. Пасля смерці Рафаэля ўзначальваў працу па будаўніцтве Сабора Святога Пятра ў Рыме. Яго апошняй пабудовай стаў Palazzo Massimo alle Colonne у Рыме (15321536).

Palazzo Massimo alle Colonne, Рым

Перуцы пахаваны ў рымскім Пантэоне побач з магілай Рафаэля.

Жывапіс

Пэндзлю Перуцы належаць фрэскі ў Санта-Марыя-дэла-Пачэ, Палацца Мадама, рымскіх цэрквах Сант-Анафрыа-аль-Джанікола, Сан-П’етра-ін-Манторыа і Сан-Рока.

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  2. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=17218 Праверана 4 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сіене
Катэгорыя·Памерлі ў 1536 годзе
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Адраджэння
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў рымскім Пантэоне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1481 годзе