wd wp Пошук:

Чычэл

Чычэ́л[1] — возера ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сож, за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Ветка, каля вёсак Старое Сяло і Палянаўка.

Плошча паверхні возера 0,17 км². Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 0,12 км, даўжыня берагавой лініі 4,1 км.

Катлавіна возера старычнага тыпу. Берагі пясчаныя. Зарастае слаба. Пратокай ва ўсходняй частцы злучаецца з ракой Сож.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, краснапёрка, язь, лінь, карась, акунь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. У адпаведнасці з Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 357. — 583 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Азёры Веткаўскага раёна