Чычэ́л[1] — возера ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сож, за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Ветка, каля вёсак Старое Сяло і Палянаўка.
Плошча паверхні возера 0,17 км². Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 0,12 км, даўжыня берагавой лініі 4,1 км.
Катлавіна возера старычнага тыпу. Берагі пясчаныя. Зарастае слаба. Пратокай ва ўсходняй частцы злучаецца з ракой Сож.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, краснапёрка, язь, лінь, карась, акунь і іншыя віды рыб.