wd wp Пошук:

Чысцік прамы

Чысцік прамы[3] (Stáchys récta) — від шматгадовых травяністых раслін роду Чысцік (Stachys) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая расліна з шурпата валасістымі сцебламі 30-100 см вышынёй.

Лісце да аснавання звужанае. Прыкветкі яйкападобныя, цэльнакрайнія.

Зубцы чашачкі трохкутныя, удвая карацей яе трубкі.

Вяночак 13-15 мм даўжынёй, светла-жоўты, у зеве аранжавы, з чырвонымі плямкамі на ніжняй губе.

Цвіце летам.

Распаўсюджанне і экалогія

Значэнне і прымяненне

З канца чэрвеня да восені (нават у гарачае сухое надвор’е) чысцік прамы дае меданосным пчолам багаты ўзятак нектару, з-за чаго яго нярэдка разводзяць паблізу пчальнікоў.

Класіфікацыя

Від Чысцік прамы ўваходзіць у род Чысцік (Stachys) падсямейства Lamioideae сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткавыя (Lamiales).

  яшчэ каля 20 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ каля 35 родаў  
         
  парадак Ясноткакветкавыя     падсямейства Lamioideae     від Чысцік прамы
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ясноткавыя     род Чысцік|    
             
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў   яшчэ больш 300 відаў
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Чысцік
Катэгорыя·Флора Еўразіі