wd wp Пошук:

Чына балотная

Не блытаць з Гарошак заяччы. Чына балотная[3][4], або Заяччы гарошак[5] (Lathyrus palustris)  — шматгадовая травяністая расліна сямейства Бабовых, пашыраная ў Еўразіі і ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 25-80 (100) см. Сцеблы бязвольныя, кучаравыя, неглыбока крылатыя, бедна валасатыя. Лісце чарговае; хвосцікі бяскрылыя; ліставыя пласціны перыстыя, складаюцца з двух — чатырох пар лісточкаў. Лісточкі ланцэтныя, цэльнакрайнія, блакітна-зялёныя, даўжынёй некалькі сантыметраў. Мае разгалінаваныя спіральныя вусікі.

Суквецці — доўгачарашковыя 2-8-кветкавыя гронкі. Кветкавы вяночак фіялетавы, 12-20 мм даўжынёй; пялёсткаў 5; чашачка пяцізубцовая; тычынак 10. Плады — плоскія, даўжынёй 25-50 мм, голыя, карычневыя, 6-12-насенныя бабы, якія часам няправільна называюць струкамі.

Распаўсюджанне

Паўночная Амерыка (Канада, ЗША); Азія (Грузія, Расія, Кітай, Японія, Карэя, Казахстан, Манголія, Турцыя, Лаос); Еўропа (Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Швейцарыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Індыя, Балгарыя, былая Югаславія, Італія, Румынія, Францыя, Партугалія, Іспанія). Засяляе багаты вільготны грунт, таму часта расце на лугах побач рэк, азёр і мора, і радзей у прыбярэжных агароджах.

Ва Украіне расце на вільготных лугах, сярод хмызнякоў у лясной зоне і лесастэпе[4].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Доброчаева Д.Н., Котов М.И., Прокудин Ю.Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев, 1987. — С. 204. — 548 с. (руск.)
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Чына
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN