wd wp Пошук:

Чля

Чля (руск.: Чля[1]) — прэснаводнае возера ў Мікалаеўскім раёне Хабараўскага края Расіі, у басейне ракі Амур.

Плошча паверхні возера 140 км². Даўжыня 23[2] км, найбольшая шырыня 8,5[2] км. Найбольшая глыбіня 2,6 м, сярэдняя — 0,9[2] м. Аб’ём вады ў возеры 0,13[2] км³. Плошча вадазбору 530[2] км². Празрыстасць вады 0,4—0,8[2] м. Катлавіна возера тэктанічнага паходжання, на левабярэжжы Амура, каля яго вусця. Берагі абрывістыя, на паўднёвым захадзе нізкія і забалочаныя. Узровень вады ў возеры залежыць ад узроўню вады і прыліўных з’яў у Амуры. Прыліўныя ваганні дасягаюць 45[2] см. Замярзае Чля ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы мая — пачатку чэрвеня.

У возера ўпадаюць 19[2] вадацёкаў, у тым ліку рэкі Флоцкая, Гырман, Вялікі Мырчан, Джапі, Ул. Пратокай Глінская Чля злучаецца з Амурам, і ракой Падгорная з возерам Арэль.

Каля паўночнага берага возера знаходзіцца сяло Чля. Суднаходства на адлегласці 23 км (на ўчастку ад сяла Чля да вытоку пратокі Члінская)[3].

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 642. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.).(руск.)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Измайлова А. В. Чля // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  3. Озеро Чля // Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры Хабараўскага края
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта