Чля (руск.: Чля[1]) — прэснаводнае возера ў Мікалаеўскім раёне Хабараўскага края Расіі, у басейне ракі Амур.
Плошча паверхні возера 140 км². Даўжыня 23[2] км, найбольшая шырыня 8,5[2] км. Найбольшая глыбіня 2,6 м, сярэдняя — 0,9[2] м. Аб’ём вады ў возеры 0,13[2] км³. Плошча вадазбору 530[2] км². Празрыстасць вады 0,4—0,8[2] м. Катлавіна возера тэктанічнага паходжання, на левабярэжжы Амура, каля яго вусця. Берагі абрывістыя, на паўднёвым захадзе нізкія і забалочаныя. Узровень вады ў возеры залежыць ад узроўню вады і прыліўных з’яў у Амуры. Прыліўныя ваганні дасягаюць 45[2] см. Замярзае Чля ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы мая — пачатку чэрвеня.
У возера ўпадаюць 19[2] вадацёкаў, у тым ліку рэкі Флоцкая, Гырман, Вялікі Мырчан, Джапі, Ул. Пратокай Глінская Чля злучаецца з Амурам, і ракой Падгорная з возерам Арэль.
Каля паўночнага берага возера знаходзіцца сяло Чля. Суднаходства на адлегласці 23 км (на ўчастку ад сяла Чля да вытоку пратокі Члінская)[3].