wd wp Пошук:

Чжыжэнь

Чжыжэнь ( кіт. спр. 智人洞 , піньінь: zhìréndòng) — карставая пячора ў гарах Мулан ў акрузе Чунцзо, Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён КНР[1]. У гэтай пячоры, якая адносіцца да ранняга верхняга плейстацэну, былі выяўленыя выкапнёвыя парэшткі, якія належаць, верагодна, анатамічна сучасным людзям з некаторымі рысамі архаічных людзей[1][2].

Выкапнёвыя знаходкі

Выкапнёвыя знаходкі былі выяўлены кітайскімі палеантолагамі ў 2007 годзе[1]. Парэшткі былі пакрытыя суцэльным нацёкам(англ.) бел. і знаходзіліся ў пласце, які першапачаткова быў датаваны часам паміж 113 і 100 тысяч гадоў таму[1]. Пазней больш дакладная датыроўка дала ацэнку каля ад 116 да 106 тысяч гадоў таму[3].

Сярод знаходак былі выяўленыя парэшткі буйных млекакормячых, у тым ліку, арангутанаў, сланоў, тапіры, насарогаў, казліных, аленяў, мядзведзяў, барсукоў і леапардаў[1]. Каля 25 працэнтаў буйных млекакормячых, чые парэшткі знойдзены ў пячоры, да гэтага часу вымерлі[4].

Былі ідэнтыфікаваны тры адзінкі чалавечых парэшткаў: два верхнія маляры (Чжыжэнь-1 і Чжыжэнь-2) і пярэдняя частка ніжняй сківіцы (Чжыжэнь-3)[1]. Усе тры фрагменты, верагодна, належалі як мінімум двум розным індывідам; прыналежнасць фрагментаў Чжыжэнь-1 і Чжыжэнь-3 аднаму індывіду малаверагодная[1].

У параўнанні з выкапнямі эпохі верхняга плейстацэну з заходняй Еўразіі, знаходкі Чжыжэнь-1 і Чжыжэнь-2 вылучаюцца меншымі памерамі і падобныя на больш позніх гамінідаў, аднак сярод выкапняў усходне-азіяцкага верхняга плейстацэну недастаткова матэрыялу для паўнавартаснага параўнання[4].

Чжыжэнь-3 валодае камбінацыяй архаічных і прасунутых рысаў[1]. Найбольш істотнай асаблівасцю дадзенай знаходкі з’яўляецца наяўнасць падбародачнага выступу[1][2]. З улікам датыроўкі амерыканскі палеантолаг, спецыяліст па эвалюцыі чалавека, Эрык Трынкаус been, разглядае дадзеныя знаходкі як парэшткі «найстаражытнейшых сучасных людзей за межамі Афрыкі»[2]. Аднак іншыя даследчыкі скептычна ставяцца да гэтага меркавання, паколькі яно істотна разыходзіцца c агульнапрынятай раней датыроўкай выхаду чалавека з Афрыкі, згодна з якой Homo sapiens з’явіліся ў Паўднёвай Азіі не раней 60 тыс. гадоў таму[4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Wu Liu; Chang-Zhu Jin; Ying-Qi Zhang; Yan-Jun Cai; Song Xing; Xiu-Jie Wu; Hai Cheng; R. Lawrence Edwardse; et al. (Oct 25, 2010). “Human remains from Zhirendong, South China, and modern human emergence in East Asia”. PNAS 107 (45): 19201–19206. doi:10.1073/pnas.1014386107. PMID 20974952. PMC: 2984215. http://www.pnas.org/content/107/45/19201.full.
  2. 1 2 3 Oldest Modern Human Outside of Africa Found (нявызн.). National Geographic (25 кастрычніка 2010). Праверана 24 May 2016.
  3. Cai, Yanjun (March 2016). “The age of human remains and associated fauna from Zhiren Cave in Guangxi, southern China”. Quaternary International. doi:10.1016/j.quaint.2015.12.088.
  4. 1 2 3 Dennell, Robin (November 2010). “Palaeoanthropology: Early Homo sapiens in China”. Nature 468: 512–513. doi:10.1038/468512a.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Знаходкі гамінідаў
Катэгорыя·Плейстацэн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пячоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Пячоры Кітая