wd wp Пошук:

Белагруды мядзведзь

Белагруды мядзведзь, таксама Гімалайскі або Чорны мядзведзь (Ursus thibetanus), млекакормячае атрада драпежных. Белагрудага мядзведзя некаторыя даследчыкі вылучаюць у асобны род Selenarctos, «месяцавы мядзведзь».

Знешні выгляд

Белагруды мядзведзь па велічыні амаль удвая меншы за бурага і адрозніваецца ад яго больш стройным целаскладам, тонкай востраносай пысай, вялікімі акруглымі вушамі; пярэднія лапы мацнейшыя за заднія. Самцы гэтага віду 150—170 см даўжынёй, вышыня ў карку каля 80 см, важаць 120—140 кг. Самкі драбнейшыя.

Поўсць кароткая, бліскучая, шаўкавістая; звычайна чорная, але сустракаюцца асобіны бураватага або рудога колеру. На грудзях заўсёды ёсць белая, часам з жаўтаватым адценнем пляма ў форме літары V, якая нагадвае паўмесяц. Менавіта з-за яе Гімалайскага мядзведзя называюць «месяцавым».

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Мядзведзевыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Уразлівыя віды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта