wd wp Пошук:

Чачэрскі шклозавод

Чачэрскі шклозавод — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала ў 17801879 гадах ва ўрочышчы Асінаўка Рагачоўскага павета (цяпер у межах г. Чачэрск Гомельскай вобласці).

Вырабляў бутэлькі, слоікі, багемскае, белае ліставое і аконнае шкло. Меў 2 печы для варкі шкла, 2 печы для абпалу гаршкоў, паравы рухавік. Сыравіна прывазная: гліна з Наўгародскай губерні, попел саламяны з Чарнігаўскай губерні, сода з Рыгі, глаўберава соль з Прусіі. У 1862 годзе працавала 195 рабочых.

На прамысловай выстаўцы (Масква, 1859) і Усерасійскай (Масква, 1860) чачэрскае шкло прызнана лепшым і адзначана за добрую якасць.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Колішнія прадпрыемствы Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·З’явіліся ў 1780 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·1780 год у Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Чачэрска
Катэгорыя·Зніклі ў 1879 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара