wd wp Пошук:

Чарнушка палявая

Чарну́шка палявая[3] (Nigella arvensis) — від кветкавых раслін роду Чарнушка (Nigella) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Сцябло прамое, галінастае, рабрыстае, вышынёй 20—50 см, шыза-зялёнае, больш-менш галінастае.

Лісце даўжынёй 2—4 см, двойчы-тройчы перыстарассечанае на вузкалінейныя дзелькі.

Кветкі буйныя. Чашалісцікі круглява-зваротнаяйкападобныя, даўжынёй 1,5—2 см, з выступаючымі жылкамі; пялёсткі-нектарнікі дробныя, на кароткіх ножках, з двухгубай пласцінкай, светла-блакітныя або светла-сінія, потым зелянеюць. Формула кветкі:

K

5

C

5 − 8

A

G

2 − 10

{\displaystyle \ast K_{5};C_{5-8};A_{\infty };G_{2-10}}

\{\displaystyle \ast K_\{5\}\;C_\{5-8\}\;A_\{\infty \}\;G_\{2-10\}\}[4].

Плод — прадаўгаватая лістоўка з трыма жылкамі па ўсёй даўжыні. Насенне трохгранае, чорнае, матавае, зморшчана-бугрыстае.

Цвіце ў чэрвеніліпені. Плады спеюць у жніўні.

Арэал

Паходзіць з Міжземнамор’я. На тэрыторыі Украіны і Беларусі зрэдку сустракаецца дзіка.

Значэнне і выкарыстанне

Чарнушку палявую вырошчваюць як вострую прыправу. Яе насенне, якое называюць «чарнушкі», прымешваюць да хлеба, квашанай капусты, салёных агуркоў, каб надаць ім прыемнага паху.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Екофлора України / Відпов. редактор Я.П. Дідух. — Київ, 2004. — Т. 2. — 480 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Спецыі
Катэгорыя·Казяльцовыя (падсямейства)