wd wp Пошук:

Чарбамысла

Чарбамы́славозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 48 км на паўночны ўсход ад Полацка, у межах гідралагічнага заказніка «Глыбокае—Чарбамысла, Вялікае Астравіта»[1] («Глыбокае—Вялікае Астравіта»[2]).

Плошча паверхні возера 0,5 км². Даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,9 м, сярэдняя каля 3,3 м. Даўжыня берагавой лініі 3,2 км. Аб′ём вады 1,67 млн. м³, Плошча вадазбору 2 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны ў паўночнай і заходняй частцы возера вышынёй 15—20 м, на ўсходзе да 8 м, на поўдні 2—3 м. На поўдні да возера прымыкае вярховае балота. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія, на захадзе, поўначы і ўсходзе зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя. На поўдні возера берагі тарфяністыя. Дно ў прыбярэжнай частцы на поўначы і паўночным усходзе возера да глыбіні 1,5—2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем.

Возера Чарбамысла мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі, бяссцёкавае. Расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 150 м ад берага. На глыбіні да 2 м расце эладэя канадская і рэдкі ахоўны від раслін — палушнік азёрны. Да 4—4,5 м імхі (фантыналіс[3])

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь, і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Сайт Полацкага райвыканкама Архівавана 20 чэрвеня 2012.
  2. Гидрологические заказники Архівавана 27 снежня 2013.
  3. Уласаў Б. П. Чарбамысла // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Басейн Заходняй Дзвіны
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна