wd wp Пошук:

Чараўніцы

«Чараўніцы» — беларускі жаночы музычны калектыў (ВІА).

Утвораны ў 1971 годзе Генадзем Летынскім на базе гродненскага ДК Тэкстыльшчыкаў. Удзельніцы групы — выпускніцы Гродзенскага музычнага вучылішча.

З 1974 года прыняты ў штат Белдзяржфілармоніі.

Рэпертуар складаўся з беларускіх народных песень, сучаснай папулярнай музыкі. Удзельніцы ВІА адрозніваліся выдатнымі вакальнымі дадзенымі, валоданнем харэаграфіяй і многімі музычнымі інструментамі.

Лаўрэат 6-га Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады 1979 года. Падчас выступу выключыліся абедзве гітарныя калонкі. Музыкі пад клавішы і ударныя скончылі кампазіцыю, а дудкі выканалі свой пройгрыш. Усё гэта спалучалася з танцам. Журы, пад старшынствам Аркадзя Райкіна, апладзіравала стоячы, а Іосіф Кабзон сказаў: «Вы нас проста зачаравалі».

«Чараўніцы» паспяхова гастралявалі не толькі ў Беларусі, але і ў многіх гарадах СССР, а таксама пабывалі ў Венгрыі і ГДР, выступалі перад салдатамі ў Афганістане.

У 1989 годзе «Чараўніцы» адзіны беларускі калектыў, выбраны для ўдзелу ў культурнай праграме 13-га Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, які праходзіў у Пхеньяне. Пад акампанемент маскоўскага аркестра група выканала папуры на джазавыя тэмы Глена Мілера. Неўзабаве ў Маскве ў канцэртнай зале «Расія» з велізарным аншлагам прайшоў сольны канцэрт «Чараўніц».

У 1991 годзе калектыў спыніў сваё існаванне. За гады сваёй дзейнасці склад неаднаразова мяняўся.

Упершыню пасля доўгага перапынку «Чараўніцы» сабраліся і выступілі ў 2011 годзе, на сольным канцэрце Надзеі Мікуліч. З гэтага моманту было вырашана аднавіць творчую дзейнасць. Сёння калектыў запісвае новыя песні, выступае з канцэртамі, здымае відэакліпы.

З ансамблем супрацоўнічалі такія вядомыя кампазітары, як Юрый Семяняка, Ігар Лучанок, Эдуард Ханок, Уладзімір Мулявін, Яўген Глебаў, Алег Елісеенкаў. Фірмай «Мелодыя» было выпушчана некалькі грампласцінак.

Склад

Бягучы склад

Дыскаграфія

Фірмай Мелодыя было выпушчана некалькі грампласцінак:

Першы бок:

  1. Я зачарована табой (У. Буднік — У. Някляеў)
  2. Не за вочы чорныя (Ю. Семяняка — А. Русак)
  3. Ты ўспомні ўсё (І. Лучанок — А. Куляшоў)
  4. Я чакаю цябе (У. Буднік — В. Пятроў)

Другі бок:

  1. Ручаёчак, ручаёк (Б. Фёдараў — Н. Тулупова)
  2. Я не магу пра Вас забыцца (І. Лучанок — П. Броўка)
  3. Пацалунак (І. Лучанок — У. Карызна)
  4. На новае лета (беларуская нар. песня)
  5. Удзень, уночы (Б. Ульвеус, Б. Андэрсан — рускі тэкст В.Жукава)

Першы бок:

  1. Музыка (Э. Зарыцкі — У. Карызна, апрацоўка А. Бурнштейна)

  2. Неделька (руская народная песня, апрацоўка А. Архіпава)

  3. Такі сон (Э.Зарыцкі — Д.Бядуля)

  4. Пах чабаровы (У. Буднік — К. Кірыенка)

Зноскі

  1. Дискография ВИА «Чаровницы»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Поп-гурты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты