wd wp Пошук:

Чарапяціца

Чарапяці́ца, Чарпеціца — рака ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і на мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі, левы прыток ракі Нішча (басейн Дрысы). У вярхоўі (ад вытоку да возера Мылінскае) носіць назву Межава.

Даўжыня ракі 22 км. Выцякае з возера Межава ў яго заходняй частцы. Працякае праз азёры Мылінскае, Чарапёцкае і Валькоўскае. Вадазбор у межах Нешчардаўскага ўзвышша і Полацкай нізіны. Плошча вадазбору 359 км², азёрнасць 5 %. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 м/км.

У басейне ракі знаходзяцца азёры Каркоўскае, Карасёва і Глухое.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басейн Нішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Рэкі Расонскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта