wd wp Пошук:

Чаны

Чаны́, Вялікія Чаны (руск.: Чаны́, Большие Чаны)[1][2] — бяссцёкавае салёнае возера ў Барабінскай нізіне на тэрыторыі Новасібірскай вобласці Расіі. Самае вялікае возера Заходняй Сібіры.

Месціцца ў катлавіне. Узнікла пасля апошняга ледавіковага перыяду. Падзяляецца на малы і вялікі плёсы. Плошча паверхні вагаецца і складае прыкладна ад 1400 да 2000 км² у залежнасці ад сезонных і гадавых ваганняў узроўню вады. Даўжыня 91 км, найбольшая шырыня 88 км. Найбольшая глыбіня возера 10[2][3] м, сярэдняя каля 2[2][3] м. Мінералізацыя вады 0,8—20[2] г/л. Берагі возера нізкія. Берагавая лінія звілістая. На возеры каля 70 астравоў. Пратокай злучаецца з возерам Малыя Чаны. У Чаны ўпадаюць рэкі Каргат і Чулым (упадае ў Малыя Чаны). Жывіцца возера вадой пераважна за кошт атмасферных ападкаў (53–56 %)[2].

Возера насяляюць 16 відаў рыб, на берагах гняздуюцца птушкі. Выкарыстоўваецца для рыбалоўства, развіты мясцовы турызм.

Зноскі

  1. Государственный водный реестр РФ(руск.)
  2. 1 2 3 4 5 Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  3. 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 478. — 538 с. — 100 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Салёныя азёры
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Новасібірскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара