wd wp Пошук:

Барабінская нізіна

У Барабінскім стэпе

Барабінская нізіна (Барабінскі стэп, Бараба) — нізіна ў паўднёвай частцы Заходняй Сібіры, у межах Новасібірскай і Омскай абласцей Расіі.

Уяўляе сабой хвалістую раўніну вышынёй 100—150 м плошчай каля 117 тыс. км²; у паўднёвай частцы сустракаюцца паралельныя павышэнні — грывы. Бярозавыя колкі перамяжоўваюцца з балотамі і лугава-стэпавай расліннасцю. У паніжэннях — прэсныя і салёныя азёры (Чаны, Малыя Чаны, Убінскае, Сартлан, Тандава і інш.), сфагнавыя балоты і саланчаковыя лугі.

Адзін з важных раёнаў малочнай жывёлагадоўлі і земляробства Заходняй Сібіры; значныя плошчы разараныя. Вядуцца меліярацыйныя работы (асушэнне балот і т. п.).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Нізіны паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Омскай вобласці
Катэгорыя·Геаграфія Новасібірскай вобласці
Катэгорыя·Нізіны Расіі