У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кісялёў.
Ці́хан Я́каўлевіч Кісялё́ў (30 ліпеня (12 жніўня) 1917, в. Агародня Дабрушанскай воласці, Гомельскі павет[1] — 11 студзеня 1983[1], Мінск) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР.[2]
Беларус. З 1936 г. знаходзіўся на выкладчыцкай працы, працаваў дырэктарам школы. Член УКП(б) з 1940 года. Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1941)[1]. Падчас 2-й сусветнай вайны, з 1944 года на партыйнай рабоце ў Сталінградскай вобласці[2]. Скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б) (1946)[1]. У 1948—1952 гг. на працы ў апараце ЦК КП(б)Б, з 1952 года — першы сакратар Брэсцкага абкама, з 1955 — сакратар, другі сакратар ЦК КПБ. У 1959—1978 Старшыня Савета Міністраў БССР. У 1978—1980, пасля адстаўкі К. Мазурава, намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР. Кандыдат у члены Палітбюро ЦК з 21 кастрычніка 1980 года. З 1980 года, пасля смерці П. Машэрава, першы сакратар ЦК КПБ.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР IV—X скліканняў[1][2]. Член ЦК КПСС у 1961—1983 гадах[3].
Жонка Ніна Фёдараўна Лапіцкая, дачкі Людміла і Ангеліна, унукі Ірына і Ціхан.
Яго імём названы вуліцы ў Мінску, Гомелі. У Мінску на доме № 4 па Бранявым завулку ў 1983 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (сілумін; скульпт. У. Лятун)[4].