wd wp Пошук:

Ціт Пятровіч Пратасеня

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пратасеня. Ціт Пятровіч Пратасе́ня (7 верасня 190213 лістапада 1965) — савецкі вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, доктар ветэрынарных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1965).

Біяграфія

Ц. П. Пратасеня нарадзіўся ў вёсцы Пагост Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз у Салігорскім раёне Мінскай вобласці). Скончыў народнае вучылішча, у 1914 годзе паступіў на вучобу ў вышэйшае пачатковае вучылішча ў Слуцку, якое скончыў у 1919 г. У 1920 г. паступіў ў інжынерна-будаўнічы тэхнікум, пакінуў яго ў сувязі з эвакуацыяй і ў 1923 годзе паступіў у Ленінградскі ветэрынарны інстытут. Пасля заканчэння інстытута ў 1929 годзе Ц. П. Пратасеня быў накіраваны працаваць ветэрынарным урачом у Абаканскі раён Хакаскай аўтаномнай акругі. Праз некалькі месяцаў быў адазваны ў Ленінградскі ветэрынарны інстытут, дзе працаваў у якасці малодшага асістэнта, аспіранта, дацэнта кафедры паталагічнай фізіялогіі і намесніка па завочнаму навучанню. У 1934 годзе скончыў вячэрняе аддзяленне універсітэта марксізма-ленінізма пры Акадэміі навук у Ленінградзе. У сакавіку 1939 г. Ц. П. Пратасеня прызначаны на пасаду дырэктара Новачаркаскага зоаветэрынарнага інстытута імя 1-й Коннай арміі, на якой працаваў да лістапада 1948 г.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны Ц. П. Пратасеня заставаўся ў Новачаркаску, арганізоўваў эвакуацыю інстытута ў горад Казалінск (Казахская ССР). Пасля вяртання у Новачаркаск добраахвотна ўступіў ў рады абаронцаў горада, у складзе знішчальнага атрада НКУС прымаў удзел у вызваленні Новачаркаска і Сальска. Быў цяжка паранены.

Пасля вызвалення Новачаркаска Ц. П. Пратасеня займаўся аднаўленнем работы ў ім зоаветэрынарнага інстытута, якім кіраваў да 1948 года. Пакінуўшы пасаду дырэктара ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя, Ц. П. Пратасеня працягваў займацца навуковай дзейнасцю, займаючы да 1965 года пасаду загадчыка кафедры.

Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Новачаркаскага гарадскога савета, членам гарадскога камітэта КПСС.

Навуковая дзейнасць

Ц. П. Пратасені належаць навуковыя працы па страваванні, абмене рэчываў мерах барацьбы з лейкозамі буйной рагатай жывёлы і інш. Стварыў праблемную лабараторыю па вывучэнню лейкозаў, кіраўніком якой з’яўляўся. Па ініцыятыве Ц. П. Пратасені калектывам навуковых супрацоўнікаў упершыню ў «СССР» было распрацавана «Положение о мероприятиях по борьбе с лейкозом» (адобрана навукова-тэхнічным саветам Міністэрства сельскай гаспадаркі РСФСР 28 мая 1963 г. і прынятае ў якасці афіцыйнай Інструкцыі па барацьбе з лейкозам).

Навуковая дзейнасць Ц. П. Пратасені знайшла адлюстраванне ў каля 70 навуковых прац (у тым ліку 3 падручнікі і 1 вучэбны дапаможнік), апублікаваных у айчынных і замежных выданнях. Сярод апублікаваных

і інш.

Ц. П. Пратасеня тройчы ўдзельнічаў ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставе, выступаў з лекцыямі і дакладамі на з’ездах, канферэнцыях і семінарах у Маскве, Ленінградзе, Варонежы, Харкаве і іншых гарадах, у падшэфных калгасах і саўгасах.

У 1965 годзе пад кіраўніцтвам Ц. П. Пратасені выканана кандыдацкая дысертацыя «Динамика аминокислот крови органов у крупного рогатого скота при лейкозе».

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 верасня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ветэрынары СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі 13 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Дактары ветэрынарных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»