wd wp Пошук:

Хакасія

Хакасія, Рэспубліка Хакасія — адзін с суб’ектаў Расійскай Федерацыі. Размешчана на поўдні Усходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — горад Абакан. Утворана 20 кастрычніка 1930 года як Хакаская аўтаномная акруга. У 1992 годзе пераназвана ў Рэспубліку Хакасію. Падзяляецца на 8 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Абакан, Чарнагорск, Саянагорск, Абаза, Сорск.

Геаграфія

Заходнюю частку займаюць усходнія схілы Кузнецкага Алатау (вышыня да 2178 м, гара Верхні Зуб) і Абаканскі хрыбет (вышыня да 1984 м); на поўдні і паўднёвым усходзе паўночныя адгор’і Заходняга Саяна (вышыня да 2930 м, гара Карагош). На ўсходзе Мінусінская і Чулыма-Енісейская катлавіны. Карысныя выкапні: каменны вугаль, жалезныя і медна-малібдэнавыя руды, золата, гіпс, мармур. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −15 да −21 °C, ліпеня 17-20 °C. Ападкаў ад 300 мм у катлавінах да 700 мм у гарах. Галоўныя рэкі — Енісей (з прытокам Абакан), Том, Белы і Чорны Іюс (басейн ракі Об). Шматлікія азёры з прэснай вадой (Чорнае, Фыркал, Іткуль) і салёнай (Беле, Шыра). Глебы чарназёмныя, у гарах дзярнова-падзолістыя, горна-таежныя і горна-тундравыя. Стэпавая расліннасць катлавін змяняецца ў гарах хвойнымі (лістоўніца, кедр, хвоя, піхта) лясамі, горнымі тундрамі, альпійскімі і субальпійскімі лугамі. Пад лесам 40 % тэрыторыі. Запаведнікі Малы Абакан, Чазы, часткова Алтайскі.

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Хакасія