wd wp Пошук:

Цісдайлія голасцябловая

Цісдайлія голасцябловая[3] (Teesdalia nudicaulis) — від кветкавых раслін роду Цісдайлія (Teesdalia) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Апісанне

Аднагадовая травяністая расліна 5—15 см вышынёй. Лісце ў разетцы, лірападобна-рассечанае, з тупой няцотнай часціцай. Кветкавых стрэлак некалькі, зусім бязлістых або з 1—2 амаль лінейным лісцем. Пялёсткі белыя, 1,5-5 мм даўжынёй. Стручкі 3—3,5 мм даўжынёй, круглява-сэрцападобныя, з чоўнападобнымі, кіляватымі створкамі. 2n = 36.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе (акрамя усходу), Марока і на Мадэйры; інтрадукаваны ў Чылі, Брытанскай Калумбіі, на атлантычным і ціхаакіянскім ўзбярэжжы ЗША[4][5][6].

Ва Украіне від расце на пясчаных месцах, вельмі рэдкі. Занесены на ваколіцах Ковеля і Вінніцы.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 129. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  5. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  6. bgbm.org. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Капуставыя