wd wp Пошук:

Цім Рот

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рот (значэнні).

Цім Рот (англ.: Tim Roth), сапраўднае імя і прозвішча Цімаці Сайман Сміт[1] (англ.: Timothy Simon Smith, нар. 14 мая 1961, Лондан) — акцёр, рэжысёр.

Біяграфія

Цімаці Сайман Сміт нарадзіўся ў Лондане, у сям’і мастачкі і журналіста. Пасля Другой сусветнай вайны, каб схаваць сваю нацыянальнасць, падарожнічаючы па краінам, варожых Вялікабрытаніі, яго бацька, які нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і брытанскіх імігрантаў з ірландскімі каранямі, змяніў прозвішча на «Рот»[2][3].

У дзяцінстве Рот хацеў стаць скульптарам і вучыўся ў Кэмберуэльскай школе мастацтваў (Лондан). Праз некаторы час ён вырашыў, што жадае стаць акцёрам. Яго тэледэбют адбыўся ў 21 год — ён згуляў скінхэда-расіста ў ТБ-фільме «Зроблена ў Брытаніі». На вялікім жа экране ён з’явіўся ўжо ў 1984-м, згуляўшы наёмнага забойцу ў «Стукачы» Стывена Фрырза з Тэрэнсам Стэмпам і Джонам Хёртам, атрымаў прэмію Evening Standard як лепшы дэбютант. Маючы такое прызнанне, ён да канца 80-х з’явіўся яшчэ ў некалькіх аўтарскіх фільмах. У прыватнасці, у «Кухары, злодзеі, яго жонцы і яе палюбоўніку» Пітэра Грынуэя.

У 1990-я Рот пачаў прыцягваць да сябе міжнародная ўвага, здымаючыся ў такіх ролях, як Вінцэнт ван Гог у фільме «Вінсент і Тэа» Роберта Олтмена і «Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя» Тома Стопарда.

Рот зрабіў уражанне на Квенціна Таранціна, і той узяў яго на ролю Містара Аранжавага у свой фільм «Шалёныя сабакі» (1992). Гэта ролю адкрыла Роту дарогу для далейшай працы ў Галівудзе. У 1994-м Таранціна запрасіў яго на ролю рабаўніка Рынга (Гарбузікі) у «Крымінальным чытве». У 1995-м яны зноў працавалі разам на фільме «Чатыры пакоі».

Рот вярнуўся на шлях поспеху, сыграўшы англійскага двараніна Арчыбальда Канінгема ў фільме «Роб Рой». За гэту ролю ён атрымаў намінацыю на «Оскар» як лепшы акцёр другога плана, намінацыю на «Залаты глобус» і ўзнагароду Брытанскай кінаакадэміі.

У 1996-м ён пайшоў па іншым шляху, сыграўшы разам з Дру Бэрымар і Вудзі Аленам у музычнай камедыі «Усе кажуць, што я кахаю цябе», дзе ён спадабаўся гледачам сваім камічным талентам і вакальнымі данымі (усе песні Рот выконваў сам).

Таксама ён сыграў Дэні Лемана 1900 (ці проста 1900) у фільме «Легенда пра піяніста».

У 1999 годзе ён дэбютаваў як рэжысёр, зняўшы «Зону ваенных дзеянняў», фільм па рамане Аляксандра Сцюарта. У 2001-м ён сыграў генерала Тэйда ў «Планеце малп» Ціма Бёртана.

Выканаў ролю галоўнага героя, дактары Кэла Лайтмана, у тэлесерыяле «Падмані мяне». Займаўся прадзюсаваннем трэцяга сезона гэтага серыяла.

Асабістае жыццё

У 1993 годзе Рот ажаніўся з Нікі Батлер. Мае трох сыноў: Джэка (нар. 1984, ад Лоры Бэйкер), Цімаці Хантэра (нар. 1995) і Майкла Кормака (р. 1996)[1]. Малодшыя сыны названы ў гонар любімых пісьменнікаў Ціма і Нікі: Хантэра Томпсана і Кормака Мак-Карці.

Фільмаграфія

Акцёр

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1982
ф Зроблена ў Брытаніі Made in BritainТрэвар
1983
ф Тым часам MeantimeКолін
1984
ф Стукач The HitМірон
1985
тф Дэтэктывы Агаты Крысці: Люстраное забойства (англ.) Murder with MirrorsЭдгар Лоўсан
1985
ф Return to Waterloo Return to Waterlooхлопчык-панк
19861986сКароль гетаKing of the GhettoМэцью Лонг
1988
ф Twice Upon a Time Twice Upon a Timeімя персанажа невядома
1988
ф Падзелены свет A World ApartГаральд
1988
штф Сучасны свет: Дзесяць Вялікіх Аўтараў: «Працэс» Франца Кафкі The Modern World: Ten Great Writers: Season 1, Episode 10 Franz Kafka's 'The Trial'Франц Кафка / Іозеф К.
1988
ф Забіць святара To Kill a PriestФелікс
1989
ф Кухар, злодзей, яго жонка і яе палюбоўнік The Cook, the Thief, His Wife & Her LoverМітчэл
1990
ф Вінсент і Тэа Vincent & TheoВінцэнт ван Гог
1990
ф Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя Rosencrantz & Guildenstern Are DeadГільдэнстэрн
1990
ф Farendj FarendjАнтон
1991
ф Backsliding BackslidingТом Уітан
1992
ф Танец на магіле Jumpin’ at the BoneyardМені
1992
ф Шалёныя сабакі Reservoir Dogsмістар Аранжавы (Фрэдзі Ньюэндай)
1993
ф Ідэальны муж El Marido perfectoМілан Моравіц
1993
ф Целы, спакой і рух Bodies, Rest & MotionНік
1993
тф Забойства ў Хертлендзе Murder in the Heartland, TVЧарлз Старквезер
1994
ф Палонныя CaptivesФіліп Чэйні
1994
ф Крымінальнае чытво Pulp FictionГарбузік (Рынга)
1994
ф Маленькая Адэса Little OdessaДжошуа «Джош» Шапіра
1994
тф Сэрца цемры Heart of DarknessМарлау
1995
ф Роб Рой Rob RoyАрчыбальд Канінгем
1995
ф Чатыры пакоі Four Roomsпарцье Тэд
1996
ф Mocking the Cosmos Mocking the CosmosМірадэмнан / Міран
1996
ф Усё кажуць, што я кахаю цябе Everyone Says I Love YouЧарлз
1996
ф Няма шляху дамоў No Way HomeДжой
1997
ф Гангстар HoodlumГаландзец Шульц
1997
ф У тупіку Gridlock’dАляксандр «Стрэтч» Роўланд
1997
ф Дэтэктар хлусні DeceiverДжэймс Уолтэр Вайленд
1997
ф Звяры AnimalsГенры
1998
ф Легенда пра піяніста Legend of 1900Дэні Будман Г. Д. Леман Тысяча Дзевяцісоты
2000
ф Ватэль Vatelмаркіз дэ Лазен
2000
ф Гатэль «Мільён долараў» The Million Dollar HotelІзі Голдкіс
2000
ф Шчаслівыя нумары Lucky NumbersДжыг
2001
ф Мушкецёр The MusketeerФебрэ
2001
ф Непераможны InvincibleЭрык Ян Ханусен, Герман Штайншнайдэр
2001
ф Планета малп Planet of the ApesТэйд
2002
ф Чорная метка Emmett’s Mark Джон Харэт
2003
ф Усё, што мы робім Whatever We DoДжо
2003
ф Забіць караля To Kill a KingОлівер Кромвель
2004
ф With It With It«Кураня Луі» Фарнатэлі
2004
ф Краіна надзеі The Beautiful CountryКапітан О
2004
ф Сярэбраны горад Silver CityМітч Пейн
2005
ф Уваходзіце без груку Don’t Come KnockingСатэр
2005
ф Апошні знак The Last SignДжэрэмі Мак-Фарлей
2005
ф Цёмная вада Dark WaterДжэф Платцэр
2006
ф Буйная стаўка Even MoneyВіктар
2007
ф Тэрыторыя нявінніц Virgin territoryДжэрбіна
2007
ф Маладосць без маладосці Youth Without YouthДамінік Матэй
2007
ф Пацешныя гульні Funny GamesДжордж Фарбер
2008
ф Неверагодны Халк The Incredible HulkЭміль Блонскі
2009
ф Марскі воўк DeathСмерць Ларсен
2009
ф Скеліг SkelligСкеліг
2009
ф Кароль-заваёўнік King Conquerorкароль Педра II
20092011сПадмані мянеLie To Meдоктар Кэл Лайтман
2010
ф Піт Смалс мёртвы Pete Smalls is deadPete Smalls
2012
ф Заганная страсць Arbitrageдэтэктыў Майкл Браер
20122012сЧалавек з нажомKnifemanурач-хірург Джон Татэрсел
2012
ф Зламаныя BrokenArchie
2012
ф Даўжнік, фільм The LiabilityРой
2013
ф Мёбіус Mobius Іван Растоўскі
2013
ф Грэйс — прынцэса Манака Grace Of MonacoКнязь Рэнье
2014
ф The Absinthe DrinkersGautier

Рэжысёр

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1999
ф Зона ваенных дзеянняў The War Zoneрэжысёр
Не скончаны
ф Кароль Лір King Learрэжысёр

Прэміі і ўзнагароды

Узнагароды
Папярэднік:
Сэмюэль Л. Джэксан
за Крымінальнае чытво
Прэмія BAFTA (Лепшы акцёр другога плана)
1995
за Роб Рой
Пераемнік:
Пол Скофілд
за Суровае выпрабаванне

Зноскі

  1. 1 2 Tim Roth (I) — Biography
  2. Simon, Alex. Tim Roth: The Hollywood Interview (нявызн.), The Hollywood Interview (5 сакавіка 2009). Праверана 5 сакавіка 2009.
  3. Tim Roth Biography Архівавана 29 студзеня 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінарэжысёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Фільмаграфія да дапрацоўкі