wd wp Пошук:

Том Стопард

Сэр Том Стопард (нар. 3 ліпеня 1937, Злін) — брытанскі драматург.

Біяграфія

Стопард (сапраўднае імя Томаш Штраўслер) нарадзіўся ў чэшскім Зліне. Каб пазбегнуць пераследу нацыстаў, 15 мая 1939 года сям’я з’яджае ў Сінгапур. А ў 1941 годзе, ратуючыся ад уварвання Японіі ў Сінгапур, сям’я пераяжджае ў Індыю. Бацька Тома затрымаўся ў Сінгапуры і быў забіты японцамі.

У Індыі Стопард атрымлівае адукацыю. Яго маці бярэ шлюб з маёрам брытанскай арміі Кенетам Стопардам, з-за чаго Том атрымлівае прозвішча Стопард. У 1946 годзе сям’я пераяжджае ў Вялікабрытанію.

У 17 год Стопард кідае школу і пачынае працаваць журналістам. У 1960 годзе ён сканчае сваю першую п’есу «Шпацыр па вадзе» (A Walk on the Water), якая пазней выдавалася пад назвай «Уваходзіць вольны чалавек» (Enter a Free Man).

У 1977 годзе Стопард зацікавіўся праблемамі парушэнняў правоў чалавека ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і СССР. У лютым 1977 года ён наведвае СССР у складзе дэлегацыі «Міжнароднай амністыі». У чэрвені таго ж года Стопард сустракаецца ў Чэхаславакіі з Вацлавам Гаўлам. У жніўні 2005 года Стопард наведвае Мінск, дзе праводзіць семінар па драматургіі, ды даследуе праблемы парушэнняў правоў чалавека і палітычную сітуацыю ў Беларусі.

У 1997 годзе атрымаў рыцарскае званне.

У 1998 годзе атрымлаў «Оскар» ад Амерыканскай кінаакадэміі за сцэнарый да фільма «Закаханы Шэкспір» (Shakespeare In Love).

Работы для тэатра

Работы для радыё, кіно і тэлевізіі

Зноскі

  1. Tom Stoppard // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Tom Stoppard // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Спасылкі

Біяграфія на imdb.com

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зліне
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Лоўрэнса Аліўе
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Драматургі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных