wd wp Пошук:

Цімафей Якаўлевіч Гарноў

Цімафей Якаўлевіч Гарноў (1916, в. Асіпова, Расійская імперыя (цяпер Лёзненскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь — 23 кастрычніка 1944, ля паселішча Грос Дэгезен(руск.) бел., ва Усходняй Прусіі, Трэці рэйх; цяпер Калінінградская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант, камандзір гарматы 2-га дывізіёна 597-а артылерыйскага палка (159-я стралковая Віцебская Чырванасцяжная ордэна Суворава дывізія, 5-я армія, 3-і Беларускі фронт). Герой Савецкага Саюза (1945)[1].

Біяграфія

Ц. Я. Гарноў нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1937—1939 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі, потым жыў і працаваў у горадзе Свабодны Амурскай вобласці.

У Чырвоную Армію быў прызваны Свабодненскім РВК у 1941 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1942 года на Паўночна-Заходнім, Заходнім, Калінінскім, 3-м Беларускім франтах[1].

Камандзір гарматы старшы сяржант Ц. Гарноў вызначыўся ў час Каўнаскай наступальнай аперацыі(руск.) бел.. У час прарыву абароны праціўніка на левым беразе ракі Нёман 29 чэрвеня 1944 года яго гарматай былі знішчаны назіральны пункт і 5 кулямётаў праціўніка[1]. У час баёў 3—17 жніўня 1944 года разлік Ц. Я. Гарнова знішчыў 4 танкі, штурмавую гармату і вялікую колькасць жывой сілы праціўніка і 17 жніўня ў ліку першых выйшаў на Дзяржаўную мяжу СССР на рацэ Шашупэ(руск.) бел..

Загінуў Ц. Я. Гарноў у баі[1] на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Пахаваны ў брацкай магіле ў сяле Грос Дэгезен (у цэнтры сучаснага пасёлка Бабушкіна Несцераўскага раёна(руск.) бел. Калінінградскай вобласці Расіі)[1].

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Горнов Тимофей Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 164-165. — 737 с.
  2. Горнов Тимофей Яковлевич Архівавана 4 лютага 2019..
  3. Мемориальный комплекс на братской могиле советских воинов.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ва Усходняй Прусіі
Катэгорыя·Артылерысты Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пахаваныя ў Калінінградскай вобласці
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Расіі
Катэгорыя·Памерлі 23 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі