wd wp Пошук:

Цэнтрабежная сіла

Цэнтрабе́жная сі́ла — сіла інерцыі, што дзейнічае на цела ў неінерцыяльнай сістэме адліку, якая верціцца адносна інерцыяльнай сістэмы. Цэнтрабежнай яна назывецца таму, што накіравана ў напрамку ад цэнтра вярчэння.

Як і іншыя сілы інерцыі, цэнтрабежная сіла з’яўляецца фіктыўнай і ўводзіцца для таго, каб у неінерцыяльнай сістэме можна было ўжываць законы Ньютана.

У інерцыяльнай сістэме адліку, каб цела магло вярцецца з вуглавой скорасцю

ω

{\displaystyle \omega }

\{\displaystyle \omega \}, на яго павінна дзейнічаць сіла F, якая надасць яму нармальнае паскарэнне

a

n

=

ω

2

r

{\displaystyle a_{n}={\omega }^{2}r}

\{\displaystyle a_\{n\}=\{\omega \}^\{2\}r\}, дзе r — радыус вярчэння. Адпаведна другому закону Ньютана, гэтая сіла павінна быць роўная

F

m

ω

2

r ,

{\displaystyle F=m\omega ^{2}r,}

\{\displaystyle F=m\omega ^\{2\}r,\} дзе m — маса цела.

У сістэме адліку, якая верціцца вакол той жа восі з той жа вуглавой скорасцю

ω

{\displaystyle \omega }

\{\displaystyle \omega \}, цела з’яўляецца нерухомым. Каб у гэтай сістэме адліку выконваўся першы закон Ньютана, трэба ўвесці сілу

F

c f

{\displaystyle F_{cf}}

\{\displaystyle F_\{cf\}\}, роўную сіле F па велічыні і процілеглую па напрамку. Гэта і ёсць цэнтрабежная сіла. Яна ўраўнаважвае сілу F і, у адпаведнасці з першым законам Ньютана, абумоўлівае нерухомаць цела.

Такім чынам, велічыня центрабежнай сілы складае

F

c f

= m

ω

2

r

m

v

2

r

.

{\displaystyle F_{cf}=m{\omega }^{2}r=m{\frac {v^{2}}{r}}.}

\{\displaystyle F_\{cf\}=m\{\omega \}^\{2\}r=m\{\frac \{v^\{2\}\}\{r\}\}.\} Такім чынам, центрабежная сіла тым большая, чым большая скорасць v, і чым меншы радыус r.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сепарацыя
Катэгорыя·Сіла інерцыі
Катэгорыя·Сіла