Цыклапрапан, трыметылен — хімічнае злучэнне з формулай C3H6, найпросты вуглевадарод аліцыклічнага (карбацыклічнага) шэрагу; адносіцца да цыклаалканаў і з’яўляецца іх першым членам гамалагічнага шэрагу.
Бескаляровы гаручы газ з характэрным пахам, які нагадваюць пах петролейнага эфіру. Атамная маса 42,08 а.а.м. Адносная шчыльнасць 1,879. Шчыльнасць 0,720 г/см³ (пры тэмпературы —79 °С). Пры тэмпературы 4—20 °C і ціску 5 атм пераходзіць у вадкі стан; тэмпература плаўлення −127,42 °C, тэмпература кіпення пры атмасферным ціску −32,8 °C. Мала раствараецца ў вадзе (адзін аб’ём газу пры + 20 °C раствараецца ў 2,85 аб’ёму вады). Лёгка раствараецца ў этаноле, петролейным эфіры, хлараформе і тлустых алеях. Лёгка запальваецца, сумесі з паветрам, кіслародам або закісам азоту выбуханебяспечныя.
Цыклапрапан выкарыстоўваецца для ўступнага і асноўнага наркозу (цыклапрапан з кіслародам); часцей выкарыстоўваецца ў камбінацыі з іншымі сродкамі для наркозу (закіс азоту, эфір) і з цягліцавымі рэлаксантамі. Паказаны хворым з захворваннямі лёгкіх, бо не выклікае раздражнення слізістых абалонак дыхальных шляхоў. Яго можна прызначаць пры хваробах печані і пры дыябеце. Цыклапрапанавы наркоз можа выкарыстоўвацца для кароткачасовых аператыўных умяшанняў.
Да выкарыстання цыклапрапана дапускаецца толькі медыцынскі персанал, які прайшоў адпаведны інструктаж.
Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
Циклопропан (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цыклапрапан