wd wp Пошук:

Хіменесы

Дынастыя Хіме́нес (ісп.: Jiménez, катал.: Ximenes) — баскская паводле паходжання дынастыя, якая кіравала ў каралеўствах Навара, Арагон і Кастылія ў IXXIII стст. Яна першай змагла часова аб’яднаць хрысціянскую Іспанію і высунула яе на шырокую еўрапейскую палітычную сцэну. Створаная Хіменесамі палітычная структура захоўвалася да канца Сярэднявечча.

Генеалагічнае дрэва першых Хіменесаў

Гісторыя

Доўгі час меркаваўся, што Хіменесы вядуць сваё паходжанне ад Гасконскага герцагскага дому. Пра іх родапачынальніка, Хімена, практычна нічога не вядома. У сярэдневяковых генеалогіях яго называлі сынам Сегуіна (Семена) I Лупа (пам. пасля 816), герцага Васконіі ў 812—816 годзе, аднак дакументальнага пацверджання гэтай версіі няма. У наш час гісторыкі лічаць, што дынастыі Хіменес і Арыста (ці Іньігесы), магчыма, паходзілі ад аднаго родапачынальніка, якім з’яўляўся згаданы ў 781 годзе граф Памплоны Хімена Моцны. Сваю назву — Хіменес — род атрымаў ад унука родапачынальніка, графа Хімена Гарсеса, які кіраваў у першай палове IX стагоддзя ў Сангуэсе, названай «Кодэксам Роды» «іншай часткай каралеўства».

Першыя Хіменесы, 9-га стагоддзя, былі герцагі ці рэгенты тых частак Навары, якія непасрэдны не кіраваліся дынастыяй Арыста (каралі Памплоны, будучай Навары). Верагодна вобласці на мяжы Алавы і заходніх адгор’яў Пірэнеяў складалі іх дамен. Урэшце, Хіменесы самі занялі наварскі трон.

Хімена I Памплонскі (кіраваў у 852860 гадах) быў абраны каралём Памплоны пасля смерці стрыечнага брата Іньіга Арысты. Хімена далучыў да Памплоны шмат новых тэрыторый. Аднак наварскі народ быў нясталы ў сваіх прыхільнасцях, і пасля смерці Хімена вярнулі каралеўскі тытул нашчадкам Іньіга. Хіменесы змаглі замацавацца на троне толькі пасля 905 года Разам з Іньіга Арысты пасылаў паслоў да франкскага двара ў 851 годзе.

Гарсія II, сын папярэдняга (загінуў у 882), сеньёр Алавы, мяркуючы па ўсім, быў суправіцелем Гарсіі I Іньігеса. Пасля смерці траюраднага брата ён фармальна быў абвешчаны суправіцелем Фартуна Гарсеса, які быў палонены маўрамі і вызвалены толькі ў 880 годзе. Гарсія Хіменес храбра абараняў краіну ад арабаў і загінуў у бітве пры Айхары супраць эміра Кордавы.

Іньіга II Гарсес, сын папярэдняга (памёр у 905), сеньёр Алавы, быў абвешчаны суправіцелем Фартуна Гарсеса. Але больш ніякіх звестак пра яго да нас не дайшло. Невядомы нават год яго смерці.

Сапраўдным заснавальнікам у 905 годзе стаў Санча I Гарсес, заснаваная ім бесперапынная лінія каралёў з дынастыі Хіменес, кіравала ў Навары, а з XI стагоддзя таксама ў Кастыліі і Арагоне некалькі стагоддзяў.

Самым вядомым прадстаўніком дынастыі быў Санча III Вялікі, які кіраваў з 1000 да 1035 года ў Памплоне (Навары) і далучыў Арагон, Кастылію, і Рыбагорсу правам і ў канчатковым выніку Леон (але не Галісію) заваяваннем. Ён стаў сюзерэнам графа Барселоны і магчыма герцага Гасконі. Пасля яго каранацыі ў Леоне, ён нават прэтэндаваў на тытул імператара ўсёй Іспаніі. Яго вялізныя ўладанні былі падзелены паміж яго дзецьмі, і кожнае з сярэдневяковых каралеўстваў Іспаніі было, такім чынам, заснавана манархам з дынастыі Хіменесаў.

Фердынанд Вялікі атрымаў у спадчыну Леон і Галісію ў 1037 годзе, уключыў іх цалкам у арбіту свайго кіруючага клана. Ён дасягнуў свайго роду гегемоніі над братамі. Свае ўладанні ён таксама падзяліў паміж сваімі дзецьмі. Адзін з іх, Альфонс VI, аднавіў імперскі тытул і нават паспрабаваў кіраваць і Хрысціянскай і Мусульманскай Іспаніяй.

Альфонса I Ваяўнік кароткачасова ўз’яднаў уладанні сямейства. Пасля набыцця яго бацькам Навары і яго ўласнага шлюбу з Уракай, каралевай Кастыліі і Леона, ён патрабаваў тытула «імператар». Аднак, няўдачы гэтага шлюбу і наступная смерць Альфонса, канчаткова падзялілі каралеўствы Кастылію, Арагон і Навару. Кожнае, у канчатковым выніку, перайшло да іншых дынастый праз спадчынніц: Урака (Кастылія і Леон) — Бургундская дынастыя; Петраніла, — Барселонская дынастыя; і, нарэшце, Бланка, сястра Санча VII Наварскага, чыя смерць у 1234 годзе прывяла да канца дынастыі Хіменесаў.

Дынастыя Хіменес у Навары (905—1234)

У асабістай уніі з Арагонам з 1076 па 1134.

З 1234 года каралямі Навары сталі прадстаўнікі Шампаньскай дынастыі.

Дынастыя Хіменес у Кастыліі, Леонэ і Галісіі (1035—1126)

Галісія з 1111 пад кіраваннем Бургундскай дынастыі.

Дынастыя Хіменес у Сабрарбэ і Рыбагорсе (1035—1043)

Сабрарбэ і Рыбагорса былі далучаны да Арагона ў 1043.

Дынастыя Хіменес у Арагоне (1035—1162)

У 1150 годзе Петраніла выйшла замуж за Рамона Берэнгера IV, графа Барселоны. Такім чынам была ўтворана новая каралеўская дынастыя — Барселонская.

Дынастыя Хіменес у каралеўстве Вігера (970—1030)

Каралеўства Вігера было невялікім каралеўствам са сталіцай у Наварскім горадзе Вігера. Яно існавала з 970 да 1005. Створана ў адпаведнасці з завяшчаннем Гарсіі Санчаса Памплонскага для яго другога сына, Раміра Гарсеса, і ўключалае вобласць каля Ла-Рыёхі.

Вігера была далучана да Навары каля 1030 года.

Генеалогія дынастыі Хіменес

Хімена Гарсес (пам. 860), кіраўнік Сангуэсы, су-кароль Памплоны

Кастыльская галіна

Фернанда (Фердынанд) I (1016/1018 — 27 снежня 1065), граф Кастыліі з 1032, кароль Кастыліі і Леона з 1037; жонка: з 1032 Санча (1013 — 7 лістапада 1067), дачка Альфонса V, караля Леона

Арагонская галіна

Гл. таксама

Зноскі

  1. Паводле Foundation for Medieval Genealogy датай нараджэння Раміра Гарсеса з’яўляецца 937 ці 940 год, у сувязі з чым выказваюцца сумневы, хто была яго маці, Андрэгота Галіндэс ці Тэрэза Рамірэс. Большасць гісторыкаў лічаць найбольш верагодным здагадка, што яго маці з’яўлялася менавіта Тэрэза.
  2. У дакументах згадваецца як Веласкіта Сірата, што можа гаварыць пра тое, што яна нарадзілася ўжо пасля смерці Санча I.
  3. 1 2 Паданні называюць Велу і Анеку дзецьмі Хімена Гарсеса, аднак іх сваяцтва з ім гісторыкамі падвяргаецца сур’ёзнаму сумневу.
  4. Магчыма Ізабела і Заіда, пятая жонка Альфонса, адно і тое ж твар.
  5. Да шлюбу была наложніцай Альфонса.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кіраўнікі Кастыліі
Катэгорыя·Каралі наварскія
Катэгорыя·Гісторыя Іспаніі
Катэгорыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Хіменесы
Катэгорыя·Кіраўнікі Арагона
Катэгорыя·Кіраўнікі Галісіі
Катэгорыя·Каралеўскія дынастыі