wd wp Пошук:

Петраніла Арагонская

Петраніла Арагонская (29 чэрвеня 1136 — 15 кастрычніка 1173) — каралева Арагона з 1157 па 1164 гады, дачка арагонскага караля Раміра II і яго жонкі Агнесы Аквітанскай. Адраклася ад усіх тытулаў на карысць свайго сына Альфонса ў 1164 годзе.

Біяграфія

Альфонса I Ваяўнік памёр 7 верасня 1134, не пакінуўшы спадчынніка, пасля паражэння ад Альмаравідаў у бітве пад Фрагай. Хоць па завяшчанні каралеўства павінны былі атрымаць у спадчыну ваенна-рэлігійныя ордэны іаанітаў і тампліераў, яго брат Раміра, біскуп Барбастра, быў абраны дваранамі каралём Арагона.

Раміра II па мянушцы Манах ажаніўся ў 1135 з Агнесай дэ Пуату. Ад гэтага шлюбу 26 чэрвеня 1136 нарадзілася дачка Петраніла. Спачатку Раміра II жадаў выдаць яе замуж за Санча, спадчынніка караля Кастыліі, і заключыў з ім дагавор. Паводле Гэтага дагавора Раміра захоўваў сюзерэнітэт над каралеўствам Сарагоса, у той час як Альфонса VII Кастыльскі ўступаў у кіраванне Арагонам. Мэтай Альфонса было аб’яднанне Леона, Кастыліі і Арагона.

Аднак гэты альянс сустрэў супраціўленне арагонскай знаці і караля Навары Гарсіі IV.

Праз год, 11 жніўня 1137, Раміра II і Рамон Берэнгер IV, граф Барселоны падпісалі шлюбнае пагадненне, паводле якога прынцэса Петраніла станавілася нявестай графа. Раміра II сышоў у манастыр, захаваўшы за сабой, аднак, тытул караля. Яго жонка Агнеса вярнулася ў Аквітанію.

Петраніла адправілася ў Барселону. Яе вяселле з Раймондам-Берэнгарам адбылося ў жніўні 1150, як толькі ёй споўнілася 14 гадоў.

Петраніла і Рамон Берэнгер IV. Партрэт 1634 года з музея Прада.

Пасля смерці мужа ў 1162 Петраніла заставалася на троне два гады. Яна адраклася ад усіх сваіх тытулаў на карысць сына ў ліпені 1164 года. Яна больш не выходзіла замуж і вяла простае сціплае жыццё.

Петраніла Арагонская памерла 15 кастрычніка 1173 года і была пахавана ў кафедральным саборы Барселоны.

Шлюб і дзеці

Адзіным мужам Петранілы быў Рамон Берэнгер IV (граф Барселоны), які быў старэйшы за яе на 20 гадоў. Вяселле прайшло ў жніўні 1150 у Лерыдзе.

Ад гэтага шлюбу нарадзіліся:

Зноскі

  1. Jaume Sobrequés i Callicó, Mercè Morales i Montoya Comtes, reis, comtesses i reines de CatalunyaEditorial Base, 2011. — ISBN 978-84-15267-24-9
  2. Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 1174 годзе
Катэгорыя·Жонкі кіраўнікоў XII стагоддзя
Катэгорыя·Хіменесы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Барселоне
Катэгорыя·Хіменесы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1136 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Каралі арагонскія
Катэгорыя·Памерлі ў Барселоне
Катэгорыя·Памерлі ў 1173 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 кастрычніка