wd wp Пошук:

Санча VI Мудры

Санча VI Мудры (ісп.: Sancho el Sabio; пам. 27 чэрвеня 1194, Памплона) — кароль Навары з 1150 года, сын караля Гарсіі IV і Маргарыты д’Аілье.

Біяграфія

У першыя гады свайго кіравання Санча падпісаў з Кастыліяй і Арагонам Тудэльскае і Карыёнскае пагадненні, саступіўшы ім частку сваіх тэрыторый. Аднак пазней ён прыклаў усе высілкі, каб аднавіць Наварскае каралеўства ў ранейшых межах, і дамогся свайго.

Санча варагаваў з графам Барселоны Рамонам Берэнгерам IV, але з яго сынам Альфонсам II падпісаў мірны дагавор, і ў 1190 годзе ў Борсе нават заключыў саюз супраць Кастыліі.

Санча заснаваў шэраг манастыроў і вывеў Навару на палітычную сцэну Еўропы. Ён быў першым, хто называў сябе «каралём Навары», выключыўшы з тытула Памплону.

Санча VI памёр 27 чэрвеня 1194 года ў Памплоне, дзе і пахаваны.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Памплонскім саборы
Катэгорыя·Памерлі 27 чэрвеня
Катэгорыя·Хіменесы
Катэгорыя·Памерлі ў 1194 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Каралі наварскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хіменесы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Памплоне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1132 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя