wd wp Пошук:

Хрысціян Вольф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вольф.

Хрысціян Вольф (ням.: Christian Freiherr von Wolff; 24 студзеня 1679, Брэслау, Сілезія, Свяшчэнная Рымская імперыя — 9 красавіка 1754, Гале, Саксонія, Свяшчэнная Рымская імперыя) — нямецкі вучоны-энцыклапедыст, філосаф, юрыст і матэматык, адзін з найбольш прыкметных філосафаў у перыяд пасля Лейбніца і да Канта, заснавальнік мовы нямецкай філасофіі.

Вольф выступіў галоўным чынам як папулярызатар і сістэматызатар ідэй Г. Лейбніца, на аснове якіх імкнуўся распрацаваць адзіную і ўсеабдымную сістэму ведаў. Вольф лічыў, што фізіка вывучае цела — «простыя субстанцыі», рух якіх тлумачыцца механічнай прычыннасцю, пнеўматалогія — дзейнасць духаў, матэматыка — велічыні рэчаў, этыка, натуральнае права і палітыка — волю як уласцівасць душы. Задача «першай філасофіі» (ці «анталогіі») — зразуменне ўсеагульнай сувязі ўсіх духоўных і цялесных сутнасцей, якую Вольф разумеў як вызначаную богам мэтазгоднасць існага. Псіхалогію Вольф падзяляў на эмпірычную і рацыянальную: першая разглядае душу з боку яе сувязі з целам, другая ж займаецца нязменнай, несмяротнай душой. Вольф быў прыхільнікам асвечанага абсалютызму. Паслядоўнік Г. Гроцыя, адстойваў тэорыю натуральнага права; Вольфу належыць шэраг прац па міжнароднаму публічнага праве, філасофія Вольфа і яго школы панавала ў нямецкіх універсітэтах да з’яўлення «крытычнай філасофіі» Канта і атрымала распаўсюджванне таксама ў іншых краінах. Творы Вольфа, напісаныя на нямецкай мове, шмат у чым вызначылі нямецкую філасофскую тэрміналогію.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Christian Wolff (philosopher) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118634771 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118634771 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  5. 1 2 3 4 5 Нямецкая Вікіпедыя — 2001. Праверана 25 студзеня 2020.
  6. 1 2 3 4 Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 25 студзеня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Гале (Саксонія-Ангальт)
Катэгорыя·Памерлі ў 1754 годзе
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Юрысты XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 9 красавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1679 годзе
Катэгорыя·Матэматыкі Германіі
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Юрысты Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Філосафы Германіі
Катэгорыя·Мемуарысты Германіі
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уроцлаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 студзеня