wd wp Пошук:

Гуга Гроцый

Гуга Гроцый (лац.: Hugo Grotius) або Гуга дэ Гроат (нідэрл.: Hugo de Groot або Huig de Groot; 10 красавіка 1583, Дэльфт — 28 жніўня 1645, Ростак) — галандскі юрыст і дзяржаўны дзеяч, філосаф, хрысціянскі апалагет, драматург і паэт. Заклаў асновы міжнароднага права, грунтуючыся на натуральным праве.

Юнацтва

Гуга Гроцый нарадзіўся падчас Нідэрландскай рэвалюцыі. Яго дзед, бургундскі дваранін, ажаніўся ў Франкфурце-на-Майне з дачкой галандца дэ Грот і ўзяў яе прозвішча, а бацька, Ёган (Ян) дэ Грот, пераехаў у Галандыю. Гуга быў першым дзіцем у сям’і Яна дэ Грота і Аліды ван Оверсхі. Яго бацька быў вельмі адукаваным (ён вучыўся ў Лейдэне разам з Юстам Ліпсіем), а таксама палітычна актыўным чалавекам, і выхоўваў сына з ранніх гадоў у традыцыйнай гуманістычнай традыцыі, грунтуючыся на вучэнні Арыстоцеля. Васьмігадовым хлопчыкам ужо пісаў лацінскія вершы.

Будучы надзвычай старанным вучнем, Гуга паступіў у Лейдэнскі ўніверсітэт, калі яму было ўсяго адзінаццаць гадоў (рэктарам універсітэта быў яго дзядзька Карнеліс). Ва ўніверсітэце выкладалі такія выбітныя інтэлектуалы Паўночнай Еўропы таго часу, як Францыск Юній (старэйшы), Жазеф Жуст Скалігер і Рудольф Снеліус.

Творы

Annotationes ad Vetus Testamentum, 1732

Паводле даты публікацыі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 4 Hugo de Groot — 2009. Праверана 14 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 28 жніўня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1645 годзе
Катэгорыя·Юрысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Юрысты XVII стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Новай царкве ў Дэлфце
Катэгорыя·Прававеды Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1583 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Юрысты-міжнароднікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэлфце
Катэгорыя·Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Ростаку